Пра філіял Веткаўскага музея

Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі быў адкрыты ў 2000 г. У 2009 г. ён атрымаў новыя плошчы ў гістарычным асабняку на тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

Тут праходзяць часовыя выставы, мерапрыемствы, тэматычныя заняткі і майстар-класы.

Часовыя выставы фарміруюцца з фондаў Веткаўскага музея. Дадаюцца і матэрыялы іншых музеяў і прыватных калекцый.

Змена выстаў у залах філіяла адбываецца кожныя тры-шэсць месяцаў.

 

Загадчыца філіяла: Валянціна Міхайлаўна Сачук.

Тэлефоны:
+375 232 50-96-98 (каса і замова экскурсій)
+375 232 50-96-97 (адміністрацыя)

E-mail:
vetkamuzej.filial@yandex.by