Выстава "Спасава Слабада"

Гэта сумесны праект Веткаўскага музея і Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, які прысвечаны гісторыі аднаго з самых паэтычных і маляўнічых раёнаў Гомеля, што працягнуўся ад княжацкага парка паралельна цячэнню ракі Сож.

На выставе прадстаўлены асабістыя рэчы, якія належалі гомельскім стараабрадцам, жыхарам Спасавай слабады. Паслядоўна, ад вобраза храмаў да вобраза жылых будынкаў, распавядаецца пра архітэктурны воблік гэтай часткі горада, паказваюцца копіі дакументаў, што зберагаюцца ў архівах Беларусі, Літвы, Расіі. Прадметы археалогіі распавядаюць пра самы ранні этап існавання слабады - першую палову XVIII ст. А падборка графічных выяў стараабрадніцкай Ільінскай царквы паказвае мастацкае ўспрыманне храма, пачынаючы ад сярэдзіны ХХ ст. і да сучаснасці.


Это совместный проект Ветковского музея и Гомельского дворцово-паркового ансамбля, который посвящён истории одного из самых поэтичных и живописных районов Гомеля, который протянулся от княжеского парка параллельно течению реки Сож.

На выставке представлены личные вещи, принадлежавшие гомельским старообрядцам, жителям Спасовой слободы. Последовательно, от изображения храмов до изображения жилых домов, рассказывается про архитектурный облик этой части города, показываются копии документов, которые хранятся в архивах Беларуси, Литвы, России. Предметы археологии рассказывают о самом раннем этапе существования слободы – первой половине XVIII века. А подборка графических изображений старообрядческой Ильинской церкви показывает художественное восприятие храма, начиная с середины ХХ века и до современности.