Арнаменты Падняпроўя. "Сон і абуджэнне”

Другая выстава з цыклу "Адкуль родам знакі на нашых ручніках?" Праект паказвае вынік нашай шматгадовай працы, які змяшчае матэрыялы экспедыцыйных і фондавых навуковых даследаванняў традыцый ткацтва і вышыўкі паўднёвага ўсходу Беларусі.

На выставе "Арнаменты Падняпроўя. Сон і абуджэнне” прадстаўлены традыцыйны тэкстыль з вёсак Веткаўскага, Добрушскага, Буда-Кашалёўскага, Касцюковіцкага і Навазыбкаўскага раёнаў. Гэта тканыя і вышытыя ручнікі, абрусы, посцілка, элементы адзення.

_________________________________

Вторая выставка из цикла "Откуда родом знаки на наших рушниках?". Проект показывает результат нашей многолетней работы, содержащий материалы экспедиционных и фондовых научных исследований традиций ткачества и вышивки юго-востока Беларуси.

На выставке ”Орнаменты Поднепровья. Сон и пробуждение" представлен традиционный текстиль из деревень Ветковского, Добрушского, Буда-Кошелевского, Костюковичского и Новозыбковского районов. Это тканые и вышитые рушники, скатерти, покрывала, элементы одежды.